Кніга спачуванняў сёння будзе адкрытая ў пасольстве Ірана ў Беларусі

18 января 2018

Кніга спачуванняў сёння будзе адкрытая ў пасольстве Ірана ў Беларусі ў сувязі з гібеллю экіпажа на нафтавым танкеры "Санчы". Пакінуць запіс можна будзе з 15 да 17 гадзін.

Танкер, на борце якога знаходзілася 136 000 тон сыравіны, накіроўваўся ў Рэспубліку Карэя. У ноч на 7 студзеня ён сутыкнуўся з іншым суднам і загарэўся. Танкер пачаў дрэйфаваць і затануў. На борце знаходзіліся 32 члены экіпажа - 30 грамадзян Ірана і двое Бангладэш. Усе яны загінулі.