Ключы ад новых кватэр атрымала 31 шматдзетная сям’я

21 августа 2015

Ключы ад новых кватэр у сталічным мікрараёне Міхалова-2 сёння атрымала 31 шматдзетная сям’я. Будаўніцтва дзевяціпавярхоўкі вялося за кошт расійскіх інвестыцый. Цана квадратнага метра для шматдзетных сямей, паводле слоў будаўнікоў, не перавышае 8 мільёнаў рублёў. Адзначым, дом будаваўся для некалькіх катэгорый грамадзян. Так, звыш 130 кватэр у дзевяціпавярхоўцы арэндныя. Іх заселенне пачнецца таксама у бліжэйшыя дні.

Усяго ж у сталіцы для шматдзетных сямей сёлета пабудуюць больш як 100 тысяч квадратных метраў жылля. Палова з запланаванага ўжо ўвялі ў эксплуатацыю.