Сёння, у Дзень абароны дзяцей, яшчэ адна шматдзетная сям'я адзначыла наваселле. Ключы ад новага дома ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна атрымалі Святлана і Барыс Міцкевічы. Ужо некалькі гадоў яны выхоўваюць 9 прыёмных дзяцей. Прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый прыйшлі на свята не з пустымі рукамі. Сярод шматлікіх падарункаў - і грашовы сертыфікат. Сам дом таксама пабудаваны за бюджэтныя сродкі.
Дарэчы, у Магілёўскай вобласці больш 80 працэнтаў дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, ужо знайшлі прытулак у такіх дамах сямейнага тыпу..













