Ключы ад кватэр уручылі жыхарам мікрараёна Чыжоўка-6

31 марта 2021
Новая прапіска і доўгачаканыя квадратныя метры для тых, хто мае патрэбу. 300 сем'яў Заводскага раёна Мінска атрымалі сёння ключы ад уласных кватэр. Навасельцамі  сталі жыхары адразу двух дамоў у мікрараёне Чыжоўка-6. Жыллё атрымалі ў асноўным шматдзетныя сем'і, а таму ў некаторых была магчымасць пры дзяржаўнай падтрымцы пабудаваць адразу 2 кватэры - адна- і двухпакаёвую.  

Сталічны мікрараён Чыжоўка-6 актыўна забудоўваецца. Сёння тут ўжо дзве новыя вуліцы, узводзіцца паркінг. У планах  будаўніцтва дзіцячага садка.