Кветнікі да 70-годдзя Вялікай Перамогі

1 апреля 2015

Нарцысы, крокусы і цюльпаны... З 20 красавіка ў сталіцы пачнецца высадка жывых кампазіцый да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Гэтай вясной асаблівую ўвагу надалі афармленню, зменіцца і каляровая гама. Акрамя стракатых кветак, Мінск упрыгожаць 6 тысяч дрэў і 11 тысяч кустарнікаў. Іх плануюць высадзіць падчас суботнікаў. Дарэчы, за тры мінулыя суботнікі добраўпарадкаваць Мінск выйшлі 150 тысяч жыхароў.

На прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме быў адзначаны актыўны удзел мінчан, у тым ліку моладзі. Па выніках лідзіруюць Фрунзенскі, Савецкі і Цэнтральны раёны.