"Клуб рэдактараў" глядзіце сёння пасля "Панарамы"

19 июля 2019

Перадвыбарная гонка ва Украіне: чым палітычныя эліты агітуюць выбаршчыкаў, якія стаміліся ад узрушэнняў? І піяр якога колеру ў ходзе ў жоўта-блакітных? А таксама маляўнічы акорд фестывальнага Віцебска: чым сёлетні "Славянскі базар" здзівіў майстроў і песеннага, і размоўнага жанраў? І, вядома, галоўная падзея тыдня: у чым сіла рэгіёнаў? Беларуска-расійскі эканамічны форум абмяркоўваюць вядучыя медыяэксперты краіны. Глядзіце "Клуб рэдактараў" адразу пасля "Панарамы".