"Клуб рэдактараў" адкрывае новы сезон і вяртаецца ў вячэрні пятнічны эфір

18 января 2019

Традыцыйна госці праграмы абмяркоўваюць самыя рэзанансныя медыйныя тэмы. Беларусь на полі бітвы. Інфармацыйным. Чаму ад супрацьстаяння "Захад-Усход" не сядзіцца на месцы аматарам нацыянальных матываў, і як зрабіць так, каб язык да Кіева не давёў? А таксама хто ў найбліжэйшыя гады збіраецца прабаваць Беларусь на зуб? Рэцэпты выжывання ў інфармацыйнай плыні - ад вядучых медыяэкспертаў краіны.

Гутарка аб самых вострых медыйных падзеях за круглым сталом. "Клуб рэдактараў", сёння пасля "Панарамы".