Праўда, і прадказаць яго нават на заўтра - немагчыма. Такія ліўні і шквалісты вецер для нашай краіны - хутчэй выключэнне, чым правіла. Як адзначаюць спецыялісты, тое, што разбуральны цыклон прыйшоў у Беларусь, ёсць сукупнасць мноства фактараў. Ціск, кірунак ветру і нават узровень сонечнай радыяцыі. За апошні час - гэта не першы такі цыклон. У найбліжэйшыя дні такое надвор'е, імаверна, можа паўтарыцца.
Сяргей Какарэка, загадчык лабараторыі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі: "Не магу сказаць, што гэта вельмі-вельмі рэдкая з'ява. Зрушыўся глыбокі цыклон, які сфарміраваўся над Італіяй, Міжземным морам. Гэты цыклон утрымоўвае вялікую колькасць цёплага паветра, а чым цяплейшае паветра, тым больш вільгаці ён можа ўтрымоўваць".













