Кліматычная зіма ў Беларусі так і не надышла

27 февраля 2020
Упершыню за 140-гадовую гісторыю метэаназіранняў кліматычная зіма ў Беларусі так і не надышла. Сярэдняя тэмпература была прыкладна на 5 градусаў вышэй за норму. Такое цёплае надвор'е выклікала і незвычайныя прыродныя з'явы: лютаўскія навальніцы, вясёлку, а таксама моцны штармавы вецер. Анамальных тэмператур на вясну сіноптыкі пакуль не прагназуюць. Сакавік у сталіцы і вобласці пачнецца з мокрага снегу і дажджу.