Класіка як лекі

19 сентября 2013

Беларускія медыкі асвоілі новую методыку лячэння захворванняў у нованароджаных. Музыкатэрапіяй ужо лечаць у Рэспубліканскім цэнтры Маці і дзіця. Курс лячэння - 10 сеансаў па 15 хвілін.

У якім выпадку музыка - тое, што доктар прапісаў - разбіралася Улада Карніцкая.


Маленькую Ларачку ў навукова-практычны цэнтр Маці і дзіця маці прывезла два дні таму. Неспакойны сон, адсутнасць апетыту і пастаянныя капрызы. Урачы дыягнаставалі неўралогію і рэкамендавалі музыку.


Наталля Любецкая, маці пацыенткі РНПЦ Маці і дзіця: Гэта адчуваецца практычна адразу, пасля другога сеанса эфект ужо прыкметны.


Кампазіцыі ў мажоры - для вельмі пасіўных малых і ў міноры для гіперактыўных. Усяго 15 хвілін на дзень - і гэта сапраўды дапамагае. Галоўнае, гавораць медыкі, пачаць лячэнне своечасова. Бо лепшыя вынікі музыкатэрапія дае менавіта ў першы год жыцця.


Аднымі з першых гэта зразумелі медыкі-эксперыментатары Германіі, Францыі і Нарвегіі яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя. Аднак прызналі музычную тэрапію афіцыйна як методыку значна пазней. Беларускія ўрачы дабаўляюць, што пасля праслухвання класічнай музыкі малыя нават хутчэй адаптуюцца да навакольнага свету.


Маргарыта Дзевялтоўская, загадчыца лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ Маці і дзіця: Дэманстрацыя эфектаў музыкатерапіі дапаможа нам скараціць пэўную колькасць лекавых прэпаратаў і аднаўляць дзіця мінімальнымі лекавымі ўздзеяннямі.


Моцарт, Бах, Бетховен і Чайкоўскі - лячэбны рэпертуар выключна з кампазіцый класікаў. Плэй-ліст, дарэчы, нашым урачам дапамагаюць складаць прафесійныя музыканты з Белдзяржфілармоніі і Акадэміі музыкі.


Хутка сеансы музыкатэрапіі пачнуць сумяшчаць з кіслароднымі ваннамі. І калі раней маленькія меламаны праходзілі адзін дзесяцідзённы курс, то зараз іх будзе чатыры - адзін за тры месяцы. Перавагі такога падыходу педыятры ацэняць ужо праз год.