Скарб Напалеона. Зніклыя трафеі палкаводца дагэтуль шукаюць на рацэ Бярэзіна

29 сентября 2019

Аб турызме беларускім. Легенда аб скарбе Напалеона - адна з самых панадных для турыстаў гісторый. 

Зніклыя трафеі палкаводца дагэтуль шукаюць на рацэ Бярэзіна. На месцы пераправы французскай арміі,  ля вёскі Студзёнка,   маштабныя раскопкі. Спецыялісты з Беларусі, Францыі і Бельгіі даследуюць і дно ракі, і сушу.

Ці атрымалася знайсці сляды запаветнай мары скарбашукальнікаў - залатой карэты Напалеона? І якія факты аб пераправе  адыходзячых  войскаў французаў ставяць пад сумненне сучасныя даследчыкі? Пакуль навукоўцы рыюць зямлю, Іна Пілевіч шукала адказы на самыя цікавыя пытанні аб міфічных скарбах.
У экспедыцыі задзейнічана некалькі дзясяткаў экспертаў. 
На іх роднай мове гэты ўстойлівы выраз сінанімічны "поўнаму правалу". "Бярэзіна" ўвайшла ў французскую мову пасля пераправы, якая забрала тысячы жыццяў напалеонаўскіх войскаў праз беларускую раку ў лістападзе 1812-га. І хоць з тых часоў шмат воды сплыло - падзеі мінулага працягваюць прыцягваць увагу даследчыкаў. Навукоўцы з Францыі і Бельгіі прыехалі на месца трагедыі аднаўляць па драбінках  момант краху арміі Банапарта. 

У экспедыцыі задзейнічана некалькі дзясяткаў экспертаў. Разам з замежнымі даследчыкамі гэтую мясцовасць у Барысаўскім раёне вывучаюць спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук і валанцёры сталічнага дайв-клуба "Марскі Пегас". Рызыка знайсці сведчанні падзей двухсотгадовай даўнасці сцірае ўсе цяжкасці перакладу.

Свой лагер даследчыкі разбілі проста  на Бярэзіне.
Спецыяльна для гэтай экспедыцыі беларускія дайверы збудавалі вось гэты плыт. На ім захоўваюць сваё абсталяванне і нават начуюць. 

Тая самая база, дзе і спыніліся экспедытары, - у нанятай  хатцы ў вёсцы Студзёнка. Сёння  гэтае мястэчка - адзін з самых папулярных  адрасоў  для скарбашукальнікаў. 

Чорныя капальнікі тут палююць на імператарскія скарбы. Гэта трафеі, вывезеныя з Масквы  адыходзячай арміяй Банапарта, і сама казна Напалеона. 

Лілія Вязовіч,  старшы навуковы супрацоўнік Барысаўскага аб'яднанага музея: "Легенда расказвае, што па другім мосце перапраўлялася казна імператара 11 мільёнаў франкаў золата і серабра, а мост нібыта не вытрымаў і праваліўся,  і гэтыя грошы трапілі ў ваду. Насамрэч казна імператара пераадолела Бярэзіну ўдала. А вось казна генеральнага штаба палова пахаваная на Студзёнцы, а другая палова апынулася ў вадзе". 

Сёння ў Студзёнцы  практычна нічога не нагадвае  аб тым, што тут вырашаўся лёс дзяржаў.

Аб падзеях 1812 года ў вёсцы Студзёнка нагадвае вось гэты знак. Менавіта тут, як мяркуюць, і знаходзіўся адзін з двух мастоў, па якім праходзіла пераправа арміі Напалеона. Праўда, сучасныя даследчыкі гэты факт падвяргаюць сумненням і праводзяць раскопкі ў цалкам іншым  месцы. 

Помнікі, якія пазначаюць размяшчэнне мастоў, былі ўсталяваныя толькі праз сотню гадоў пасля трагічных падзей. Таксама пад сумненне правільнасць іх знаходжання ставіць наяўнасць старажытнай карты з указаннем зусім іншых каардынат. І яшчэ вялікае пытанне, колькі ўсяго было мастоў…

У пошуках каштоўнасцяў падводныя археолагі праводзяць гадзіны ў вадзе, тэмпература якой у гэтыя дні вагаецца ў раёне 8 градусаў. 

А вось Напалеонаўскай арміі было не да песень - салдаты будавалі масты ў 20-градусны мароз. Смерць ад пераахаладжэння наступала імгненна. Падчас пераправы,  паводле  некаторых звестак,  загінулі 35 тысяч чалавек. Фрагменты іх амуніцыі падводныя археолагі знаходзяць і сёння.

Трафеі Напалеона шукаюць не толькі пад вадой, але і на беразе.

Так літаральна па драбінках  выстройваюць  дакладны маршрут руху вайскоўцаў.

Знаходкі інтэрнацыянальнай каманды застануцца ў Беларусі. Іх адправяць на даследаванне ў НАН, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб месцы захоўвання артэфактаў. На падводныя раскопкі французска-бельгійская каманда плануе прыехаць і ў наступным сезоне. Бо залатая карэта Напалеона ўсё яшчэ застаецца міфам, а не знаходкай.