Кітайскае агенцтва прысвоіла Беларусі суверэнны крэдытны рэйтынг са стабільным прагнозам

3 сентября 2018

Па кітайскай нацыянальнай шкале наша краіна атрымала ацэнку на ўзроўні "АА+". Эксперты адзначылі шырокую вытворчую базу, дыверсіфікацыю вытворчасці і высокі ўзровень жыцця насельніцтва.

Зараз наша краіна рыхтуецца да выпуску дзяржаўных аблігацый на ўнутраным рынку КНР. Раней Беларусь выпускала каштоўныя паперы ў Расіі і Еўропе. Прысвоены кітайскім агенцтвам рэйтынг паслужыць дадатковай незалежнай ацэнкай крэдытаздольнасці нашай краіны.