Кітайская мова – з першага класа

6 мая 2015
Навучаннем мовы Паднябеснай толькі ў Мінску займаецца чатыры ўстановы сярэдняй адукацыі. І сёлета дзевяць базавых класаў ўпершыню заканчваюць школьнікі, якія вывучаюць кітайскую мову з першага класа. Да таго, з гэтага года ў пералік прадметаў цэнтралізаванага тэсціравання ўключана кітайская мова. Дарэчы, і абітурыенты, якія хочуць здаваць такі іспыт, ужо ёсць. 

Надзея Сербіненка - пра падрыхтоўку вучняў мове Паднябеснай. 

Гэтыя дзевяцікласнікі - пераможцы міжнародных алімпіяд і конкурсаў па кітайскай мове. У сталічнай гімназіі №12 адной з першых у краіне з’явіліся класы па вывучэнні кітайскай. Дзевяць гадоў назад гэтыя вучні пачалі спасцігаць азы мовы Паднябеснай, а сёння - ездзяць па абмене ў Кітай і свабодна размаўляюць па-кітайску.

Тут, у цэнтры культуры і пісьменнасці 12-й гімназіі, зараз праходзіць урок кітайскай мовы. На занятках вучні спяваюць песні і вымаўляюць прымаўкі. Урок праходзіць у гульнявой.

Кітайская мова ў профільных класах  дванаццатай гімназіі - першая замежная, нароўні з англійскай, французскай і нямецкай. Цэнтр кітайскай культуры і пісьменства часта прымае гасцей з пасольства КНР у Беларусі, тут жа працуюць выкладчыкі з Паднябеснай. Такая асіміляцыя дапамагае беларускім вучням лепш зразумець культуру краіны. Старшакласнікаў радуе і тое, што зараз яны могуць здаць ЦТ па кітайскай мове.

На асобым месцы ў 23-й  гімназіі Мінска - дзве мовы - беларуская і кітайская. Тэма ўрока ў гэтых пяцікласнікаў - тэлебачанне. Пасля фанетычнай размінкі вучні пераходзяць да праверкі хатняга задання. Усё - па-кітайску. 

На ўроку заўсёды працуе адразу два настаўнікі - выпускніца лінгвістычнага і непасрэдны носьбіт мовы.

Сёння ў сталіцы - чатыры школы, дзе выкладаецца кітайская мова. А паколькі цікавасць да  яе вывучэння імкліва расце, а разам з тым - і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферы адукацыі  - колькасць школ і гімназій з профільнымі класамі - павялічыцца.