Кітайскую мову з гэтага года ў Мінскай вобласці пачала вывучаць тысяча школьнікаў

23 сентября 2019

Факультатывы і ўрокі праходзяць ва ўстановах адукацыі шасці раёнаў. У Маладзечанскім  з іерогліфамі вучні знаёмяцца ўжо восьмы год запар. А ў Смалявіцкай сярэдняй школе № 2  кітайская  мова  ў раскладзе ўрокаў. Вучні засвойваюць  дысцыпліну  як першую замежную мову. А  настаўнікамі  працуюць спецыялісты з Кітая.

У Мінскай вобласці вырашылі на пастаяннай аснове пашыраць моўныя межы з Паднябеснай. Штогод колькасць школьнікаў, якія вывучаюць іерогліфы,  будзе  павялічвацца  на сто чалавек.