Кітайскія журналісты бяруць удзел у выставе СМІ ў Мінску

2 мая 2018

Для ўмацавання адносін і супрацоўніцтва паміж краінамі арганізаваны прэс-тур для прадстаўнікоў медыя з Паднябеснай. Госці ўжо пабывалі ў Брэсцкай вобласці, дзе наведалі аграсядзібу, ацанілі прыгажосць Белавежскай пушчы і даведаліся гісторыю подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці-героя.

Кітайскія журналісты таксама наведалі найбуйнейшы холдынг рэгіёна па вытворчасці малочных прадуктаў.