Папрактыкавацца ў веданні англійскай і рускай моў, папоўніць інтэлектуальны багаж і пазнаёміцца з краінай. Студэнты і магістранты з Кітая працягваюць навучанне ў летняй школе сумеснага інстытута Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага. У нашу краіну прыехалі 42 прадстаўнікі спецыяльнасцяў "інжынерная механіка" і "прыкладная фізіка". А ў пачатку ліпеня ў Кітаі пабывалі беларускія студэнты.
Завершыцца навучальны курс 31 ліпеня ўручэннем сертыфікатаў кітайскім студэнтам.













