Кітайская вясна прыйшла ў Беларусь

16 января 2020
Сёння ў  Мінскім палацы дзяцей і моладзі   студэнты з Кітая і прадстаўнікі пасольства   знаёмяць юных гледачоў са сваёй культурай  у гонар   вясновага свята. Мерапрыемства праходзіць у Мінску ўжо  пяты раз. Напісанне   іерогліфаў, галаваломкі і  гульні з   цацачнымі пандамі прыйшліся па душы беларускім школьнікам. Гасцей сустракалі кітайскія  драконы і   выкладчыкі   ўсходніх баявых мастацтваў.

Таксама на кірмашы  кітайскай культуры можна было пабачыць старажытныя кнігі ўсходніх паэтаў, прымерыць нацыянальны касцюм і  паспрабаваць традыцыйную гарбату.