Кітайскі бок накіроўвае гуманітарны груз у Беларусь

16 апреля 2020
У аэрапорце Пекіна ідзе загрузка гуманітарнай дапамогі для беларускіх медыкаў. Ваенна-транспартны самалёт Іл-76  Міністэрства абароны нашай краіны  ўжо заўтра раніцай даставіць звыш 30 тон грузу. Гэта экспрэс-тэсты, лекі, рэспіратары, маскі, акуляры, спецыяльныя касцюмы і іншыя сродкі індывідуальнай абароны. Як распавялі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі,  дапамогу аказалі кітайскія кампаніі і рэгіёны.