Груз гуманітарнай дапамогі ад дружалюбнага Кітая прыняло пасольства Беларусі ў Пекіне пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Юрыя Сянько. У аэрапорт кітайскай сталіцы былі дастаўлены 2 мільёны доз вакцыны VeroCell супраць каранавіруснай інфекцыі вытворчасці карпарацыі "Сінафарм" і 2 мільёны аднаразовых шпрыцоў. Дамоўленасць аб перадачы дапамогі была дасягнута падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 15 верасня ў Самаркандзе ў рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС. Плануецца, што груз будзе дастаўлены да нас самалётам беларускай авіякампаніі 10-11 лістапада. Усяго за апошнія два гады з улікам гэтай партыі Пекін перадаў Мінску ў якасці гуманітарнай дапамогі каля 5 мільёнаў доз вакцыны, яшчэ больш за 4 мільёны 600 тысяч доз беларускі бок закупіў самастойна.
Кітай перадаў Беларусі 2 млн доз вакцыны ад COVID-19
10 ноября 2022













