Кітай - Беларусь: сімфанічны канцэрт з удзелам заслужаных калектываў дзвюх краін

10 ноября 2019
У Мінску ў гонар 70-годдзя з дня заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі прайшоў сімфанічны канцэрт пры ўдзеле заслужаных калектываў дзвюх краін - Чаншанскага сімфанічнага аркестра і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі.

У Ююнь, старшыня савета дзяржкарпарацыі выканальніцкіх мастацтваў правінцыі Хунань Кітая: "Хацелася паказаць беларускім слухачам сімфанічную музыку з кітайскімі элементамі, з кітайскай спецыфікай. Спадзяёмся пашырыць супрацоўніцтва з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Беларусі. Запрашаем яго для выступленняў у Кітай. Таксама спадзяёмся наладзіць супрацоўніцтва з беларускімі харэаграфічнымі калектывамі, тэатральнымі, цыркавымі. І пачаць гастрольны абмен".

Чаншанскі аркестр падрыхтаваў праграму "Адзін пояс, адзін шлях", дзе прагучалі як вядомыя творы кітайскіх аўтараў, так і сусветная класічная спадчына. Праграму пачуюць у Кіеве, Санкт-Пецярбургу і Белгарадзе.