Кірыл Шымко зноў упіша сваё дасягненне ў Кнігу рэкордаў Гінеса!

27 мая 2015

Нагадаем, беларускі асілак славіцца ўменнем перасоўваць вельмі цяжкія прадметы. На гэты раз Шымко амаль на паўтара метра ссунуў з месца вежавы кран вагой 118 тон. Рэкорд усталяваны на адной з будаўнічых пляцовак Мінска. Адзначым, што супердасягненню не перашкодзіла нават усадка рэек, што здарылася пасля дажджу: кран ехаў у зваротны ад спартсмена бок. За чарговым дасягненнем нашага асілка назіралі дзясяткі людзей.

У Кнігу рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко трапляе не першы раз. Ён першым у свеце працягнуў танк Т-34. Таксама адзін з наймацнейшых людзей Беларусі ссоўваў з месца 55-тонны Белаз, чыгуначны састаў і самалёт Іл-76.