Кінатэатр тыпу IMAX з'явіцца ў Мінскім планетарыі

25 июля 2018

Неба на дваіх. Першы кінатэатр тыпу IMAX з'явіцца ў Мінскім планетарыі. Назіраць за зоркамі ў фармаце HD можна будзе нават лежачы. Дзеля гэтага там ўсталявалі артапедычныя месцы. Сферычныя фільмы будуць паказваць на велізарным купале-экране і на новай праекцыйнай сістэме. Сродкі на яе набыццё цалкам сабралі толькі сёння. Падобнага абсталявання дагэтуль у Беларусі не было.

У стварэнні новай інфраструктуры планетарыя прынялі ўдзел каля 450 чалавек. Яны падтрымалі праект фінансава праз спецыяльную платформу для інвеставання, а таксама прывабілі спонсараў.