Кінаказачнік Леанід Нячаеў у новай серыі праекта "НАШЫ. Рэтра"

29 января 2016

Рэжысёр, які падарыў дзяцінства. Стваральнік культавых дзіцячых фільмаў і бутафорскай рэальнасці. "Прыгоды Бураціна", "Пра Чырвоную Шапачку", "Рыжы, сумленны, закаханы" - гэтыя і шматлікія іншыя карціны літаральна прыкоўвалі да тэлеэкранаў не толькі дзяцей, але і дарослых. Майстар фільмаў для сямейнага прагляду, ён не любіў сваёй кінаславы і рэдка даваў інтэрв'ю. І ўсё ж яго кінаметры назаўжды застануцца класікай "Беларусьфільма". Кінаказачнік Леанід Нячаеў - у новай серыі праекта "НАШЫ. Рэтра". Сёння ўвечары ў рамках "Панарамы" на "Беларусь 1".