Кіберзлачынцы распаўсюджваюць спам па тэме каранавіруса ад імя САЗ і атрымліваюць доступ да асабістых звестак

16 марта 2020
Кіберзлачынцы пачалі распаўсюджваць спам-паведамленні па тэме каранавіруса ад імя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У тэкстах размяшчаюцца спасылкі, па якіх карыстальнік нібыта можа даведацца эксклюзіўную сакрэтную інфармацыю пра каранавірус. Насамрэч па лжэспасылцы ашуканцы атрымліваюць доступ да асабістай інфармацыі і плацежных звестак карыстальнікаў.