Кіберзлачынствы - міжнародная праблема

21 ноября 2019

Кіберзлачыннасць ужо прайшла этап глабалізацыі і стала міжнароднай, а эфектыўнае супрацьдзеянне магчымае толькі пры супрацоўніцтве дзяржаў, банкаў і кампаній. Пра гэта напярэдадні гаварылі падчас сустрэчы прадстаўнікоў Следчага камітэта Беларусі і функцыянераў найбуйнейшых сусветных аплатных сістэм. Вялікую ўвагу ўдзялілі і такому пытанню, як бяспека ў сферы крыптавалют. Сёння часцяком злачынцы выкарыстоўваюць токены як шлях адмывання грошай і фінансавання тэрарызму. Як адзначыў першы намеснік старшыні СК, камітэт пачаў узаемадзейнічаць з крыптавалютнымі платформамі з моманту іх стварэння ў Беларусі.

Таксама падчас рабочай сустрэчы быў падпісаны мемарандум з міжнароднай аплатнай сістэмай "Амерыкан экспрэс". У першую чаргу гэта дае магчымасць аператыўна абменьвацца інфармацыяй, ад выяўлення несанкцыянаваных транзакцый да ідэнтыфікацыі кіберзлачынцаў.