Мастак з Фаніпаля стварае скульптуры з металалому

6 февраля 2020
Металалом пераўтварае ў мастацкія творы. Рамантычная русалка, сом ля нарачанскага берага, велічны зубр і волат. Скульптар Уладзімір Канонік стварае вырабы з жалеза больш за 10 гадоў. Яго галоўны матэрыял  - непатрэбныя жалезныя часткі, запчасткі ад машын, болцікі і гайкі. Іх ён збірае ў вялікія кампазіцыі вагой  некалькі тон. Убачыць работы Уладзіміра Каноніка можна ў малых гарадах нашага рэгіёна і на аўтазапраўках. Апошняя значная кампазіцыя майстра - купалы для храма Божай Маці ў вёсцы Раўбічы. 

На стварэнне адной скульптуры Уладзіміру Каноніку неабходна прыкладна месяц. Майстар працуе ва ўласных майстэрнях з групай кавалёў. Зараз працуюць над некалькімі буйнымі праектамі для праваслаўных храмаў і для горада Астраўца.