Хрустальнага жураўля самаму годнаму

22 сентября 2014
У фінал рэспубліканскага конкурсу Настаўнік года выйшлі 49 выкладчыкаў. Адзін з іх зусім хутка атрымае Хрустальнага жураўля на наступныя 36 месяцаў. Пра гэта сёння журналістам расказаў намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч. Трэці, заключны этап конкурсу пачаўся некалькі гадзін таму - на ім выкладчыкам неабходна было выступіць з візітоўкай. Далей іх чакае педагагічнае і псіхалагічнае тэсціраванне, а таксама майстар-клас для студэнтаў. У склад журы сёлета ўвайшлі 48 чалавек - навукоўцы, дактары навук, аўтары падручнікаў і лепшыя выкладчыкі-практыкі.

Імя настаўніка года Беларусі стане вядомае ўжо ў пятніцу. У суперфінале пазмагаюцца 7 педагогаў. Спачатку на прэс-канферэнцыі ім трэба будзе выцягнуць па два пытанні. На тое, каб абдумаць першы адказ, адведзена 30 секунд. А пасля канкурсанты павінны правесці адкрыты міні-урок на сцэне і прадэманстраваць сваё прамоўніцкае мастацтва ў пяціхвілінным публічным выступленні на зададзеную журы тэму.