Храналогія снежнага дня

12 января 2016

Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, якія "Даніела" падрыхтавала беларусам, сур'ёзных наступстваў цыклон пасля сябе не пакінуў. На працягу дня ўсе спецслужбы працавалі ва ўзмоцненым рэжыме, а камунальнікі вывелі на дарогі Беларусі рэкордную колькасць спецтэхнікі. Наогул гэты дзень не раз атрымліваў прыстаўку самы: самы снежны ў гэтым годзе, самы складаны для камунальнікаў і самы вялікі - 10-ы ўзровень затораў - сёння быў зафіксаваны ў Мінску. Як спраўляліся са стыхіяй спецыяльныя і дарожныя службы краіны, ці прайшлі яны іспыт "Даніелы"? Храналогія снежнага дня ў сюжэце Юрыя Шаўчука.

Снег у большасці гарадоў пачаў ісці ўчора позна вечарам і працягваўся ўсю ноч. Капрызная "Даніела" прынесла ў Беларусь не толькі моцны снег, але і парывісты вецер. Таму ўжо да раніцы без электрычнасці ў краіне засталося каля 100 населеных пунктаў.

А так ужо пачыналася сённяшняя раніца. Нягледзячы на тое, што на расчыстку снегу ў Мінскай вобласці выйшла больш за 600 адзінак тэхнікі, справіцца са стыхіяй у поўнай меры не ўдалося. Асабліва цяжка дарожным службам было дабірацца ў спальныя раёны сталіцы.

Да 8 гадзін раніцы сітуацыя кардынальным чынам не змянілася. Наадварот дарогі і праспекты сталіцы запоўніліся аўтамабілямі тых мінчан, якія ўсё ж рызыкнулі паехаць на працу на сваім транспарце. У Мінску ўпершыню былі зафіксаваны дзесяцібальныя заторы.

Аднак перад тым як адправіцца пакараць заснежаныя вуліцы і сталіцы, усім вадзіцелям трэба было зрабіць дзве справы: ачысціць сваё аўто ад снегу і пракласці шлях са двара.

Так Кацярына называе шчотку для ўборкі снегу. Другая прылада працы - лапата. Гэтымі двума няхітрымі прыстасаваннямі дзяўчыне, як і тысячам іншых вадзіцеляў па ўсёй краіне, з раніцы давялося працаваць вельмі спрытна. Інакш выехаць бы не ўдалося.

Да ачысткі двароў кожны аднёсся па-рознаму: для кагосьці гэта стала зімовай забавай, хтосьці да гэтага працэсу падышоў адказна. Але былі і такія, хто не толькі не зрабіў свой унёсак у агульную справу, але нават не ачысціў і сваё парковачнае месца.

Да поўдня снегу стала яшчэ больш. І гэта нягледзячы на тое, што з 4 раніцы камунальнікі працавалі ва ўзмоцненым рэжыме - амаль 5 тысяч дворнікаў, а дзе неабходна і склад інжынераў у дапамогу. Для ачысткі было выведзена больш за 170 адзінак спецтэхнікі.

Справядлівасці дзеля варта сказаць, што да візіту "Даніелы" ўлады аказаліся гатовымі. Толькі за сёння камунальнікі вывезлі з горада больш за 12 тысяч кубічных метраў снегу. На узмоцнены рэжым працы былі пераведзены абсалютна ўсе спецслужбы - ад дарожнай міліцыі да байцоў МНС.

Усплёску сур'ёзных аварый на дарогах краіны не было, але без ахвяр не абышлося. Мяркуецца, што менавіта з-за непагадзі на трасе Мінск - Мікашэвічы каля вёскі Беліца вадзіцель "опеля" не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў асвятляльную матчу. Ад удару машыну разарвала на часткі. Шафёр уцёк з месца здарэння. У выніку аварыі загінула 68-гадовая жанчына і сур'ёзныя траўмы атрымала 5-гадовая дзяўчынка.

Сёння ж супрацоўнікі дарожнай міліцыі адправіліся на аўтавакзалы яшчэ раз папярэдзіць перавозчыкаў пра складаныя ўмовы надвор'я. Таксама інспектары нагадалі, што рабіць шафёрам падчас непрадбачанай сітуацыі на трасе. Напрыклад, калі аўтобус або маршрутка заглухне ў дарозе. Прыйсці на дапамогу такім вадзіцелям сёння былі гатовыя і супрацоўнікі Чырвонага Крыжа. 6 мабільных пунктаў на працягу дня курсіравалі па сталіцы і Мінскай вобласці. Напагатове таксама былі і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада.

Бліжэй да вечара рух на вуліцах і праспектах сталіцы зноў замарозіўся. Дарэчы, сачыць за сітуацыяй на дарогах можна было на сайце мінскай міліцыі. У рэжыме анлайн інфармацыю аб пераносе або адмене рэйсаў абнаўляў і Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Паветраная гавань вытрымала напор стыхіі. За дзень былі толькі адменены два рэйсы з Франкфурта і Варшавы, а таксама затрыманы некалькі самалётаў з Калінінграда, Кіева і Абу-Дабі. Аднак здарылася гэта па рашэнні дыспетчарскіх служб авіякампаній суседніх краін.

Вячэрнія гадзіны пік не абышліся без затораў, аднак рух быў абцяжараны не так, як раніцай. Прычын таму дзве: адсутнасць моцных ападкаў і павелічэнне пасажырапатоку ў метрапалітэне. Магчыма, некаторыя вадзіцелі, навучаныя горкім ранішнім вопытам, усё ж вырашылі адправіцца дадому не на асабістым аўтамабілі, а на грамадскім транспарце.

Да гэтага моманту снег у Мінску працягвае ісці. Нягледзячы на тое, што цыклон "Даніела" пакідае нашу краіну, расслабляцца не варта. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, рэзкае пацяпленне можа прывесці да складаных умоў надвор'я на дарогах. А ў найбліжэйшы час расталы снег можа ператварыцца ў галалёд.