Хрысціянскі свет адзначае Успенне Прасвятой Багародзіцы

28 августа 2019

У праваслаўі яно ўваходзіць у лік двунадзесятых - дванаццаці найважнейшых пасля Вялікадня - свят. Сёння ва ўсіх цэрквах ідуць урачыстыя богаслужэнні, завяршаецца двухтыднёвы пост. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць канец зямнога і пачатак вечнага жыцця Божай Маці. У народзе свята Успення лічаць заканчэннем уборкі ўраджаю і апошнім летнім днём. Ужо заўтра пачнецца Арэхавы ці, як называюць па-іншаму, Хлебны Спас.