Хрысціяне ўсяго свету сустрэлі вялікае свята Вялікадня!

16 апреля 2017

Ва ўсіх праваслаўных цэрквах і каталіцкіх касцёлах прайшлі шматгадзінныя святочныя набажэнствы, лейтматывам якіх гучала: "Хрыстос уваскрэс!" - "Сапраўды ўваскрэс!".

У галоўных храмах Беларусі - Свята-Духавым кафедральным саборы і архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі велікодныя літургіі адслужылі кіраўнікі дзвюх вядучых хрысціянскіх канфесій Беларусі - мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел і архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля ўсяночных служб храмы практычна не зачынялі свае дзверы. Сёння на працягу дня, змяняючы адзін аднаго, святары будуць служыць велікодныя набажэнствы. Таксама ўвесь дзень у прыходах і храмах працягнецца традыцыйнае асвячэнне святочных страў - фарбаваных яйкаў і кулічоў.