Хрысціяне ўсяго свету сёння адзначаюць Раство

25 декабря 2013
Гэта адно з самых галоўных рэлігійных святаў. Яно прысвечана нараджэнню Дзевай Марыяй Сына Божага Ісуса Хрыста. Пасля з'яўлення першай зоркі ў храмах прайшлі ўрачыстыя набажэнствы. Упершыню галоўная цырымонія прайшла ў касцёле святых Сымона і Алены. Імшу на Раство адслужыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Прамую трансляцыю вялі тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24.
У першы дзень (сёння) традыцыйна на святочны стол падаюцца мясныя стравы. Хрысціяне дораць адно аднаму падарункі. Святкаванне працягваецца 8 дзён. У нядзелю 30 снежня адзначаецца свята Святой Сям'і: Немаўляці Ісуса, Дзевы Марыі і Іосіфа Абручніка. 1 студзеня наступае Урачыстасць Прасвятой Багародзіцы.