Хрысціяне ўсяго свету працягваюць святкаваць Вялікдзень

17 апреля 2017

У праваслаўных пачалася Светлая сядміца, у каталікоў - Актава. Увесь тыдзень у храмах будуць ісці асабліва ўрачыстыя набажэнствы. У цэрквах усе сем дзён Царская брама адчыненая. У абедзвюх канфесіях выключаецца ўсякі пост: на тыдзень пасля Вялікадня нават у традыцыйныя сераду і пятніцу можна не абмяжоўваць сябе ў сытных стравах. Велікодныя святкаванні падоўжацца 40 дзён да Ушэсця.