Гаспадар пітона, які завітаў ў адзін з дзіцячых садоў сталіцы, знойдзены

16 августа 2018

Гаспадар незвычайнага госця, які завітаў ў адзін з дзіцячых садоў сталіцы, знойдзены. Напярэдадні мінскія ратавальнікі адлавілі тыгровага пітона на вуліцы Убарэвіча. Чатырохметровую змяю аддалі ў заапарк, яе агледзелі ветэрынары. А сёння раніцай гаспадар забраў свайго гадаванца. Дарэчы, як і яго сабрат з мультфільма "38 папугаяў", тыгровы пітон не агрэсіўны і не ядавіты. У няволі гэты від жыве да 25 гадоў.