Гаспадары 14-ці тысяч кватэр у Беларусі скарысталіся безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі

22 ноября 2017

Дапамога ў аплаце паслуг ЖКГ накіравана на падтрымку малазабяспечаных сем'яў.

Як паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, са студзеня на гэтыя мэты патрачана 600 тысяч рублёў. Прапрацоўваецца пытанне пашырэння спісу атрымальнікаў субсідый.