Сёння Сусветны дзень паліятыўнай і хоспіснай дапамогі

14 октября 2017

Да міжнароднай акцыі далучылася і Беларусь. Падарунак дзіцячаму хоспісу - 17 тысяч беларускіх рублёў - уручылі прадстаўнікі аднаго са сталічных банкаў. Сабраць такую суму ўдалося ў выніку дабрачыннага марафона. Атрыманыя сродкі плануюць накіраваць на закупку сучаснага абсталявання для дапамогі пацыентам у аддаленых раёнах краіны.

Штогод у беларускім дзіцячым хоспісе меддапамогу атрымліваюць больш як 200 дзяцей з розных раёнаў Беларусі.