Карагоды, падарункі, казачныя паказы і горы прысмакаў

18 декабря 2013

Некалькі сотняў дзяцей па ўсёй краіне змаглі ўбачыць, як чароўным чынам здзяйсняюцца іх мары. Выхаванцы дзіцячых дамоў, пацыенты санаторыяў, шматдзетныя сем'і і шматлікія іншыя. Сёлета святочных акцый і сюрпрызаў як ніколі шмат. У арганізатараў застаецца крыху менш за два тыдні, каб павіншаваць маленькіх беларусаў. Хоць віншаванні з 2013-га плаўна пяройдуць у 2014-ы. Пра тое, як здзяйсняюцца мары дзяцей напярэдадні Новага года - нашы карэспандэнты.


Расказвае Вольга Халадовіч: Тэлевізійныя Дзед Мароз і Снягурка, жывы сімвал Новага года. Конкурсы, гульні і карагоды - работнікі тэлерадыёкампаніі Гомель наладзілі для ўсіх сапраўднае пераднавагодняе шоу.


Ідэя Чароўнай ёлкі нарадзілася спантанна і літаральна за тыдзень дарослыя змаглі падарыць казку ўсім выхаванцам гомельскага дзіцячага дома. Падарункаў, дарэчы, аказалася так шмат, што яны нават не змясціліся пад ёлку.


А вось гэтая ёлка - у фармаце 3D - сталі сюрпрызам для ўсіх гамяльчан. Такія крэатыўныя прыгажуні з'явіліся ў горадзе ўпершыню. Адна з іх сустракае і праводзіць усіх, хто прыязджае ў Гомель. І хай фармат 3D асацыюецца з чымсьці віртуальным, але вось падарункі пад такой ёлкай можна знайсці цалкам рэальныя.


Дарэчы, гэтыя самыя падарункі не толькі ўзнімаюць настрой, але і ўмацоўваюць імунітэт. У гэтым упэўненыя і ўрачы, і дзеці. Сёння акцыя Нашы дзеці прыйшла і ў дзіцячы санаторый у Дзятлаўскім раёне. Клоўны, фокуснікі, двухметровыя гаворачыя лялькі і цукеркі. І самае галоўнае - дзіцячыя пажаданні.


Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Беларусі: Дзеці павінны атрымліваць здароўе і станоўчыя эмоцыі не толькі ў Новы год, але штогод і амаль кожны дзень. Шмат робіцца ў гэтым кірунку. І задача сённяшняга мерапрыемства - падкрэсліць значнасць здароўя дзяцей. Таму што не будзе здаровага дзіцячага насельніцтва - не будзе і будучыні краіны.


Гэты верш маленькая Віка падрыхтавала спецыяльна для Дзеда Мароза. Святочная ёлка ў сталічным лялечным тэатры сёння сабрала сотні малых.


Ірына Чарнякова, каардынатар акцыі Нашы сэрцы дзецям: 23 гады мы дорым цяпло сваіх сэрцаў нашым беларускім дзецям. Сёння ў нас урачыстае адкрыццё гэтай акцыі ў Белдзяржтэатры лялек, куды мы сабралі дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, хворых дзяцей, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.


Кожны год акцыя Нашы дзеці - гэта карагоды песень і падарункаў, дзіўныя казачныя паказы і горы прысмакаў. Навагоднія сюрпрызы не закончацца з боем курантаў. У студзені 2014 маленькіх беларусаў чакае нямала цікавага.