Добрых навін у новым годзе!

26 декабря 2019
"Стоп! Знята!" - гэта пра нацыянальную кінастужку "Янка Купала". Апошнюю сцэну знялі ў чэрвені 2019, а вось пракат толькі ў наступным годзе. Падзея, якую чакалі, бадай, не адно дзесяцігоддзе: Кодэксы Рэспублікі Беларусь пачалі перакладаць на нашу родную мову. 

Няхай 2020 стане для вас адметным! Жадаем не страчваць сябе, цаніць тое, што маем, і ганарыцца, што мы беларусы.