Добрая матывацыя - аснова прадуктыўнай працы

12 августа 2013

Маладыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу з гэтага часу будуць атрымліваць штомесячныя даплаты да заработнай платы. Згодна з указам Кіраўніка дзяржавы спецыялісты з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, прынятыя на працу ў арганізацыі АПК, на працягу двух гадоў будуць атрымліваць даплаты ў двухразовым памеры тарыфнай стаўкі першага разраду.