Хор Валаамскага манастыра выступіў у храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску

2 октября 2019

Вечар духоўных спеваў прайшоў у храме-помніку ў гонар Усіх Святых.

Манастыр пасярод Ладажскага возера за больш чым 1000-гадовую гісторыю стаў адной з найважнейшых духоўных дамінант паўночнага рэгіёна Расіі. Музычным паслам правёў экскурсію настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны. Затым спевакі праверылі царкоўную акустыку. Свецкую частку праграмы выканалі ў Белай зале, а духоўную - непасрэдна пад купалам. Па сутнасці, гэта першы канцэрт пад скляпеннямі храма, які будавалі агульнымі намаганнямі. Спецыяльна для свайго беларускага тура спевакі падрыхтавалі сюрпрыз. А капэла выканалі ўрывак на вершы Якуба Коласа  "Мой родны кут". У музычным вечары таксама прыняў удзел мужчынскі хор Усіхсвяцкі. 

Штогод Валаам наведваюць сотні тысяч паломнікаў. Гэтым летам падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі манастыр наведаў і Кіраўнік дзяржавы. Там жа ў яго была магчымасць асабіста ацаніць творчасць харыстаў. Калектыў рэгулярна ўдзельнічае ў святочных набажэнствах. Акрамя таго, спевакі адны з нямногіх, хто валодае антыфоннай тэхнікай выканання.