Халодны фронт з Сібіры працягвае бушаваць у Еўропе

27 февраля 2018

На Балканы і поўдзень Старога Свету абрынуліся моцныя маразы і снегапады. У Балгарыі, Германіі і Вялікабрытаніі ад непагадзі адмянілі дзясяткі авіярэйсаў. У Італіі і Румыніі закрыліся школы і дзіцячыя сады. У Францыі, Бельгіі і Польшчы ўлады праводзяць спецаперацыі па дапамозе бяздомным. Ім раздаюць цёплую вопратку і коўдры, адкрыліся пункты неадкладнай дапамогі. У шматлікіх краінах на ўзмоцнены рэжым працы пераведзеныя паліцэйскія і медыкі, яны дапамагаюць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. Паводле апошніх звестак, найбольшая колькасць ахвяр халадоў - у Польшчы. З пачатку зімы там загінулі 45 чалавек.