Ацяпленне ў Мінску ў жылым сектары і ў сацыяльных аб'ектах у найбліжэйшы час не плануецца адключаць. Для гэтага няма падстаў з-за ўмоў надвор’я. Такую заяву зрабілі ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі сталічнай мэрыі. Дарэчы, у нядзелю ў Беларусі зноў пахаладае. У велікодную ноч па поўначы краіны да мінус 3, можа выпасці да 5 сантыметраў снегу.
Халодны красавік прадоўжыў абагравальны сезон
14 апреля 2017













