Халоднае надвор'е з начнымі замаразкамі захаваецца да канца тыдня

22 октября 2014

Прагнозы сіноптыкаў пацвердзіліся. Сёння жыхары сталіцы змаглі ўбачыць першы снег. Але пакуль толькі мокры. Дзённая тэмпература паветра не апускаецца ніжэй за нуль і трымаецца на ўзроўні 1-2 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў, халоднае надвор'е з начнымі замаразкамі захаваецца да канца тыдня. Дарэчы, летась у гэты час белая заслона ужо накрыла сталіцу. Першы снег быў адзначаны 21 кастрычніка.