На жаль, галоўны спартыўны і алімпійскі лозунг "Спорт па-за палітыкай" ужо даўно растапталі прадстаўнікі так званых заходніх "дэмакратый". Менавіта яны ператвараюць спорт у брудны інструмент палітычнага націску. На гэты раз пад раздачу трапіла хакейная дружына "Юнацтва-Мінск". Сталічных "мядзведзяў" сёння выключылі з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў у будучым спаборніцкім годзе. Вердыкт вынеслі заснавальнікі турніру на нечарговым сходзе. На іх думку, правядзенне матчаў на тэрыторыі Беларусі не гарантуе бяспекі спартсменаў. Ну, зразумела. Як і ў выпадку з адабраным этапам Кубка свету па біятлоне, ніхто з хакейных функцыянераў не знайшоў час нават прааналізаваць сітуацыю ў нашай краіне. Нагадаем, "Юнацтва" сёлета выйграла Кубак Прэзідэнта і тым самым па спартыўным прынцыпе заваявала права ўдзельнічаць у розыгрышы. Але, напэўна, паняцце fair play (у перакладзе "сумленная гульня") кіраўніцтва дадзенага турніру тлумачыць неадназначна.
Хакейную каманду "Юнацтва-Мінск" выключылі з Лігі чэмпіёнаў
8 июня 2021













