Хакей вачыма дзяцей

26 января 2014

Напярэдадні планетарнага лядовага першынства Міністэрства інфармацыі сумесна з федэрацыяй хакея і адным з мінскіх выдавецтваў аб'явілі конкурс дзіцячага малюнка. Самаму маленькаму патэнцыйнаму ўдзельніку павінна быць не менш як 8 гадоў, самаму старэйшаму - не больш за 16. У астатнім абмежаванняў няма. Даслаць працы арганізатарам трэба да 15 лютага. Ацэньваць, як дзеці малююць хакей, а менавіта так называецца конкурс - будзе прафесійнае журы. І ўжо падчас вясновых канікул самыя таленавітыя працы будуць прадстаўленыя на выставе ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.


Нагадаем, зусім нядаўна былі падведзеныя вынікі конкурсу Краб гуляе ў хакей. Дзеці з усіх рэгіёнаў краіны дасылалі свае малюнкі, лепшыя з іх у выніку ўпрыгожылі сцены новых апартаментаў прадракальніка чэмпіянату - краба Пятровіча.