Хіты ваенных гадоў напоўнілі сёння двор па вуліцы Матусевіча

8 мая 2020
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ветэраны Фрунзенскага раёна атрымліваюць віншаванні ад Рэспубліканскага саюза моладзі -  гэта частка акцыі «Беларусь памятае. Салдаты Перамогі». Арганізатары паклапаціліся аб здароўі старэйшага пакалення і правялі канцэрт проста пад вокнамі дома, дзе жывуць ветэраны -  сёстры-блізняты Раіса Кубліцкая і Зоя Русак. Толькі ў Фрунзенскім раёне віншаванні атрымаюць сто шэсцьдзясят тры ўдзельнікі вайны. Акцыя «Беларусь памятае. Салдаты Перамогі» праходзіць па ўсёй краіне.