Хіты сусветных рок-выканаўцаў, гітарны рэйв і джаз. Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі прымаў фестываль "Сёмы рэгіён". У канцэрце ўдзельнічалі 9 калектываў, і гэта не толькі навучэнцы палаца.
Фестываль плануюць арганізоўваць штогод. Ён будзе збіраць аматараў джазавых імправізацый і музычных перформансаў.













