Хештэгі #дэнамінацыя# і #дэнамінацыя-2016# апанавалі сёння стужкі

1 июля 2016

Новыя грошы ўжо паспелі стаць навінай сацсетак - хештэгі #дэнамінацыя# і #дэнамінацыя-2016# апанавалі сёння стужкі. Сфатаграфавацца з новымі грашыма ахвотнікаў шмат. Актыўна гучаць заклікі абнаўляць кашалькі і купляць манетніцы. Не застаўся без увагі новы літарны код беларускага рубля. Хештэг #BYN# таксама сустракаецца на прасторах Байнэту. Акрамя таго, з'явіліся фатаграфіі з касавымі чэкамі і праязнымі дакументамі, набытымі па новых цэнах. Да сітуацыі карыстальнікі паставіліся з разуменнем і нават гумарам.