Хатыні і Кургану Славы - 45

5 июля 2014

Сёння самым знакавым мемарыялам Беларусі - Хатыні і Кургану Славы - 45. Іх адкрылі ў адзін дзень - 5 ліпеня 1969 года - да 25-годдзя вызвалення Беларусі. За гэтыя гады больш як 35 мільёнаў чалавек паднімаліся на вяршыню Кургана і чулі званы Хатыні... Алена Борматава - аб стварэнні трагічных сімвалаў вайны.



21-ы кіламетр шашы ў бок Масквы. Рукатворны Курган, які стаў сімвалам нязломнасці, гераічнасці і памяці пра мільёны загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай. Пра 1 100 дней акупацыі і кожнага трэцяга беларуса, знішчанага ворагам. Людзі самі насыпалі Курган.


Днём сотні людзей неслі жмені зямлі. А ўначы зямлю везлі на самазвалах.


Творчы конкурс па стварэнні мемарыяла аб'яўляюць у канцы 60-ых. Планавалася проста насыпаць курган і пасадзіць 4 дубы. Але маладых аўтараў такое ўяўленне памяці аб героях абурыла. Яны сталі самастойна распрацоўваць праект.


І з ужо гатовымі макетамі прыйшлі да больш дасведчанага і вядомага Бембеля ў надзеі на тое, што мэтр пагодзіцца ўзначаліць творчую групу. І той дае згоду.


Адна з нерэалізаваных ідэй аўтараў мемарыяла - усталяваць ля падножжа Кургана скульптуры ўсім камандуючым чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь (тром Беларускім і Першаму Прыбалтыйскаму), - генералам Ракасоўскаму, Захараву, Чарняхоўскаму і Баграмяну. Бронзавых вайскаводаў планавалася ўсталяваць каля мемарыяльных пліт. Але ідэя, якая ўвасобілася ў працоўныя чарцяжы і макеты, засталася ў творчых майстэрнях.


Першым матэрыялам, з якога рабілі Курган, стаў звычайны дзіцячы пластылін. З яго ляпілі ўсё - і штыкі, і назіральную пляцоўку. Затым пераводзілі ў матэрыял - бетон. На яго ўжо наносілі смальту. Штыкі апраналі ў тытанавыя пласціны.


Бетон - аснова і мемарыяльнага ансамбля Хатынь. Толькі цэнтр вёскі, дзе і адбылася трагедыя, зроблены ў граніце, мармуры і бронзе.


Першапачаткова непакораны чалавек - як сімвал непакоранай Беларусі - стаяў тварам да брацкай магілы і спіной да месца спалення аднавяскоўцаў. Але такое становішча скульптуры пазбаўляла мемарыял моцнага першага ўражання. І старога разгарнулі на гледача.


Гэтыя 49 гектараў Градаў, Занковіч і Левін абыходзілі ўздоўж і папярок сотні разоў. Прыязджалі сюды штодня, а то і некалькі разоў на дзень. Калі скласці адлегласць ад Мінска да Хатыні за час стварэння мемарыяла, то аўтары з лішкам аб'ехалі зямны шар.