Хатынь рыхтуецца да журботнага юбілею - 22 сакавіка спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі

21 марта 2023

22 сакавіка спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі Хатыні.

У 1943-м вёску разам з мірнымі жыхарамі спалілі фашысцкія карнікі. У 1969-м тут узвялі мемарыял, які стаў сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі. Год назад па распараджэнні кіраўніка дзяржавы ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" пачалася глабальная рэканструкцыя.

Памаліцца і паставіць свечкі за загінуўшых у Хатыні, як і ва ўсёй Вялікай Айчыннай вайне можна будзе і яшчэ ў адным абноўленым аб'екце Хатыні. На тэрыторыі мемарыяла аднавілі і асвяцілі праваслаўную капліцу - Нараджэння Прасвятой Багародзіцы - копію той, якая прастаяла на гэтай зямлі амаль 200 гадоў, але была спалена нямецкімі акупантамі разам з вёскай Хатынь.