Х з'езд Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане прайшоў у Мінску

22 апреля 2022

Традыцыі мужнасці і адвагі. Сёння ў Мінску прайшоў Х з'езд Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Форум праводзіцца раз на пяць гадоў і падарыў удзельнікам з усіх рэгіёнаў краіны цёплую сустрэчу. Баявыя таварышы і сябры па ратнай славе дзяліліся ўспамінамі і абмяркоўвалі новыя праекты. На выставе ў фае сталічнага Дома афіцэраў -  ўзнагароды і рэліквіі ўдзельнікаў Афганскай вайны. Прадэманстравалі і макет помніка ў гонар воінаў-дэсантнікаў афганцаў - адкрыццё манумента будзе прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане сёння налічвае амаль 12 з паловай тысяч чалавек. Удзельнікі займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, удзельнічаюць і ў выхаванні моладзі. Значная ўвага ўвекавечанню памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, падтрымцы іх сем'яў.